"Уладзмр калаевч Шыцк. Скачок у нiшто (Бел.)" - читать интересную книгу авторароўна зробіць па-свойму.
- А можа, нічога са мной не здарыцца. - Каб хаця, - шчыра пажадаў Савацееў. Зборы былі нядоўгія, і назаўтра Шабанаў з Савацеевым адправіліся да мора. Ля выхада яны сустрэлі Корзуна. Ён няёмка патупаўся, засланяючы праход, і сумна прамовіў: - Я ведаю, што вы не хочаце непакоіць мяне. Можа, і правільна робіце. Толькі я ўвесь час думаю пра гэта. Мне здаецца, Сярожа, што там былі рыбы, - і пайшоў згорблены, нібы ў нечым вінаваты перад сябрамі. Шабанаў дагнаў яго, прытуліў да грудзей і папрасіў: - Калі што, вы тут з Паўлюком не баўцеся, вяртайцеся на Зямлю. Корзун кіўнуў. Мора сустрэла людзей звычайным спакоем. Альтаір толькі што паказаўся над гарызонтам, і яго дыск свяціўся на шэрай вадзяной гладзі доўгай пурпурнай паласой. Шабанаў на хвіліну спыніўся, прыслухоўваючыся да неспакойных удараў сэрца, і потым рашуча скочыў уніз. За ім спаўзлі робаты. Утрох - чалавек і два робаты - яны пакідалі многа слядоў. А Савацееў бачыў толькі ямкі, якія заставаліся ад цяжкіх чаравікаў Шабанава. Праз якую хвіліну Шабанаў спыніўся. Ад мора яго аддзяляла вузкая паласа жоўтага пяску. Ён чакаў нечага неверагоднага, а вакол было як на зямным пляжы - вось каб яшчэ побач раслі дрэвы і кусты і не трэба было апранаць герметычны касцюм. Каб супакоіць Савацеева, Шабанаў азірнуўся і весела крыкнуў: - Бачыш? На мяне духі не дзейнічаюць! нічога незвычайнага не было. Гэта ён паспеў яшчэ адзначыць, бо праз імгненне перад вачыма паплылі кругі. Трацячы раўнавагу, ён махнуў рукамі. Робаты зразумелі гэта як сігнал аб дапамозе і кінуліся да Шабанава. Але перш чым яны падхапілі яго, ён убачыў перад сабой нейкія кольцы, праменні. Усё гэта вычварна перапляталася, перакрыжоўвалася, імгненна мяняла афарбоўку, ствараючы новыя і новыя неверагодныя геаметрычныя фігуры. І быццам яркія зоркі падалі вакол густым асеннім дажджом. У Шабанава ўжо не было ні цела, ні ўяўлення аб тым, дзе ён. Капітан ачуўся на камяністым абрыве, і першае, што ўбачыў, - гэта заклапочаны твар схіленага над ім Савацеева. Шабанаў пакруціў галавой. - Табе дрэнна? - з трывогай спытаў Савацееў. - Цяпер ужо не. - Шабанаў сеў, паварушыў плячыма, рукамі, аднаўляючы страчаную ўладу над сваім целам. І расказаў, што яму здалося. - Думаеш, і з Корзунам было гэтак жа? - Упэўнены. - Але чаму ён не расказвае? Тоіцца ці не помніць? - спытаў Савацееў і аж зморшчыўся, так непрыемна яму было падазраваць сябра. Спахапіўшыся, ён дадаў упарта, пераканана: - Не помніць! - Так! - Шабанаў прыняў яго апошняе меркаванне без сумненняў. - Значыць, павінна яшчэ адбыцца нешта такое, што сцірае сляды з памяці. Я павінен вярнуцца на бераг, Паўлюк. Адзін. Без робатаў. - Не спяшайся. Трэба падрыхтавацца. У касцюм уманціруем некалькі мініяцюрных кінаапаратаў і перадатчыкаў. Калі што і забудзеш, яны зафіксіруюць. І, магчыма, паведамяць твае каардынаты, калі сігналы здолеюць |
|
|