"Уладзмр калаевч Шыцк. Скачок у нiшто (Бел.)" - читать интересную книгу автора

мінула?
Корзун шырока расплюшчыў вочы і знясілена апусціўся на пясок.
- Як жа гэта, хлопцы?
- Даведаемся, - бесклапотна сказаў Савацееў і прапанаваў: - Паедзем
дадому. Хутка ліне дождж.
Пазней, ужо седзячы ва ўтульным салоне зоркалёта, Корзун зноў папрасіў:
- Скажыце, хлопцы, што здарылася?
- Спачатку крыху адпачнём, а потым паспрабуем ужо адказаць на тваё
пытанне. Нам хапіла сёння. А тады, можа, і ты, Васіль, што ўспомніш.
Корзун успомніў нямногае: як прыйшоў на бераг, прываблены зямным
выглядам мора, і як пазней яго сустрэлі робаты. Што было паміж гэтым, ён
ведаў не больш за астатніх.
- Вось толькі... як бы вам сказаць...
- Ну, Васіль, ну, - Шабанаў падаўся да яго.
- Не, гэта не паддаецца апісанню. Напэўна, я проста засумаваў па Зямлі.
На беразе было... Гэта і радасць, і туга, і шчасце, ад якога нават стала
балюча - такое яно вялікае і ўсеабдымнае. Яны ахапілі мяне там на беразе і
не адпускалі, пакуль не прыйшлі вы.
Напэўна, усё сапраўды было так, бо, успамінаючы, Корзун зноў стаў
такім, якім яго бачылі сябры на беразе, - памякчэлым, з нясмелай усмешкай.
Знешне Корзун не змяніўся. Толькі цяпер часцей задумваўся, быццам
прыглядаўся ці прыслухоўваўся да нечага незразумелага, але прыемнага, што
было вядома толькі яму аднаму. Працаваў жа ён, як і раней, старанна. Факт
яго знікнення можна было б палічыць камічнай недарэчнасцю, каб за ім не
стаяла нешта невядомае, невытлумачальнае, якое межавала з цудам і таму
выглядала пагрозлівым і небяспечным для кожнага з касманаўтаў, для карабля
на ўвесь той час, пакуль яны будуць на Сірэне. Гэта выклікала нервознасць,
перашкаджала нармальна працаваць. І нарэшце Савацееў не вытрымаў.
- Я больш не магу, - паскардзіўся ён Шабанаву, калі яны засталіся з ім
удвух. Пры Корзуне такіх размоў пазбягалі. - Або мы стартуем, або не ведаю
што.
- Не разгадаўшы, што адбылося з Корзунам?
- Мы бяссільныя тут.
У нейкай меры Савацееў меў падставу так гаварыць. Мінула ўжо каля двух
тыдняў, а яны ўсё яшчэ не мелі кончыка той нітачкі, якая дазволіла б
раскрыць таямніцу. І сапраўды, трэба было прымаць нейкае рашэнне. Шабанаў
быў капітанам іх невялікага экіпажа і разумеў Савацеева. Ён доўга стаяў ля
ілюмінатара, з якога віднелася мора - ціхае, ласкавае.
- Падманлівая прыгажосць, - Шабанаў адвярнуўся ад ілюмінатара, і
Савацееў заўважыў у яго вачах ільдзінкі холаду. - Зробім, Паўлюк, яшчэ адну
спробу. Калі не пацвердзіцца маё меркаванне, пакінем Сірэну.
- Ты што надумаў? - занепакоіўся Савацееў.
- Паўтару Корзуна. Толькі на бераг пайду не адзін, а з робатамі.
- Баюся я гэтага скачка ў нішто.
- І я, Паўлюк, - Шабанаў нахмурыўся. - Але інакш нельга. Так, нельга.
Хочаш сказаць, што ў нас іншая задача? Згодзен. А цяпер задача змянілася.
Такі ўжо закон жыцця, што на ўсе выпадкі загадзя не прыдумаеш праграмы. Ты
не хвалюйся. - Ён падышоў да Савацеева, абняў яго. - Васіль жа вярнуўся і,
здаецца, нармальна.
- Толькі што здаецца, - буркнуў Савацееў, ведаючы, што Шабанаў усё