"Уладзмр калаевч Шыцк. Скачок у нiшто (Бел.)" - читать интересную книгу автора

прабіцца праз тоўшчу вады.
Усё паўтарылася спачатку. Толькі цяпер за Шабанавым назіраў і Корзун.
Пачаўшы хістацца, Шабанаў паспеў пракрычаць: "Выключы робата!" Потым ён
закружыўся ў неверагодным танцы. У шлемафонах было чуваць яго перарывістае
дыханне, быццам ён дужаўся з кімсьці. Потым абяссілеў і ўпаў ніц. Мора
пяшчотна абмывала яго празрысты гермашлем. Корзун быў памкнуўся на дапамогу,
але Савацееў утрымаў яго і шапнуў:
- Глядзі!
Блізка ад берага мора раптам выкінула султанчык. Ён пастаяў на месцы,
падобны на фантан, потым варухнуўся, як пад подыхам ветру, і ператварыуся ў
віхор, з кожнай хвілінай набіраючы сілу і глыбей укручваючыся ў ваду. Хутка
на месцы віхору ўтварылася варонка метраў дваццаць у дыяметры. Яе сценкі
працягвалі круціцца злева направа, аж пакуль не агалілася дно. Тады адзін
бок варонкі, бліжэйшы да берага, выцягнуўся вузкім доўгім языком, лізнуў
пясок і вярнуўся на месца, захапіўшы з сабой распасцёртага чалавека.
Здабыча нібы задаволіла мора. Яно пачало супакойвацца і хвіліны праз
тры зусім сцішылася, як быццам і не круціў толькі што ў ім магутны вір.
- Што скажаш? - спытаў Савацееў і пашкадаваў аб гэтым. Корзун стаяў, як
аслупянелы, са збялелым тварам.
- Га? - уздрыгнуў ён. - Усё вылецела з галавы.
- Хутка аб усім даведаемся. - Савацееў гаварыў наўмысна бадзёра. - Мне
здаецца, што мора хвалявалася толькі ў гэтым баку, каб забраць Сяргея.
Станцыі назірання хутка пацвердзілі думку Савацеева.
- Гэта вельмі важна, - ажывіўся Корзун. - Ва ўсім гэтым ёсць нейкі
сэнс.
- Не будзем спяшацца з вывадамі, - спыніў яго Савацееў.
Тым часам увішныя робаты прыгналі гідраплан. Потым сабралі будыніну,
дзе людзі маглі б адпачыць, устанавілі там пульты і экраны прыбораў
назірання.
Хвіліны цяклі марудна, складваючыся ў яшчэ больш марудныя гадзіны. І
ніякіх вестак ад Шабанава.
- Не прабіваюцца радыёсігналы, - канстатаваў Савацееў.
- Я пра гэта думаў, - Корзун зірнуў на гадзіннік. - Хвілін праз
дваццаць сігнал павінен быць. Аўтазонд вырвецца на паверхню.
- Ты малайчына, Васіль!
- Адзін тэрмін ужо мінуў, - уздыхнуў Корзун.
Савацееў збянтэжана прыціх.
Вестка прыйшла са спазненнем на пяць хвілін. Кароткая, як знясіленая.
Пільныя аўтаматы "Паміра" і радыёмаякоў запеленгавалі аўтазонд. Ён зрабіў
перадачу з адлегласці ў сто васемнаццаць кіламетраў.
Праз лічаныя хвіліны гідраплан быў ужо над раёнам, вызначаным
пеленгатарамі. Аднак Корзуна, які адправіўся на пошукі, чакала расчараванне.
Ні на паверхні, ні ў глыбіні яму не ўдалося заўважыць нічога значнага.
Тоўшча вады хавала ў сабе таямніцу.
- Кепска, - сказаў Савацееў, выслухаўшы Корзуна. - Сяргей недзе
глыбока, вельмі глыбока, там страшэнны ціск. Чалавек не вытрымае.
- А як я? - запярэчыў Корзун.
- Будзем чакаць, нічога іншага не застаецца.
Цямнела. Неба пакрывалася хмарамі, чорнымі, як сама ноч. Падзьмуў
вецер. Слабы спачатку, ён павольна разгульваўся, выносячы з цяснін воблакі