"Уладзмр калаевч Шыцк. Скачок у нiшто (Бел.)" - читать интересную книгу авторапустыні, акружаныя з усіх бакоў морамі.
Мёртвая планета, цікавая сваімі атмасфернымі з'явамі. Адзіная ў сваім родзе ў сістэме Альтаіра. Людзі вывучалі яе будову, шукалі прычыны, якія растлумачылі б рэзкія змены ў надвор'і. І раптам здарэнне, якое пагражала абярнуцца трагедыяй, Трэба было наладжваць пошукі, а людзі не ведалі, адкуль іх пачынаць. Шабанаў адчапіў ад пояса бінокль, паднёс яго да вачэй. Мора было пустыннае, толькі водбліскі далёкай рабізны раз-пораз узнікалі ў паліраваных лінзах. - Не давяраеш лакатарам? - спытаў Савацееў. Шабанаў апусціў бінокль, зірнуў на чысты экран лакатара і спытаў разгубленым голасам: - Паўлюк, дзе Корзун? Пакінуўшы на ўсякі выпадак двух робатаў на беразе, Шабанаў і Савацееў вярнуліся на "Памір", каб падрыхтаваць гідраплан. Яны вырашылі ў моры пашукаць адгадку гэтай тайны. Разведка нічога не дала. На добрую сотню кіламетраў мора было ціхім, спакойным, без прыкмет нават унутранага руху, прасвечвалася да самага дна. Яны вярнуліся, калі сярэбранае сонца распаленым краем кранулася гарызонта. Надыходзіла ноч, кароткая, цёмная і такая дажджлівая, што носа не высунеш. Прырода ў начныя гадзіны быццам вяртала мору ўсю тую ваду, што забірала ў яго гарачым днём. Расчараваныя, прыгнечаныя, Шабанаў і Савацееў спыніліся ля зоркалёта. Корзун мог быць яшчэ жывы, але хвілін праз сорак кісларод павінен быў скончыцца. І тады... Яны не гаварылі, што будзе тады. Аб гэтым лепш было на што, не пакідала іх. І раптам касманаўты пераглянуліся, не разумеючы, што адбываецца. У шлемафоне не змаўкаў голас робата, які будзённа, як пра самае звычайнае, раз за разам паўтараў: - На беразе чалавек! На беразе чалавек! Бясстрасны робат з механічнай душой, аднак, аказаўся больш кемлівы за людзей. Паведамляючы навіну, ён адначасова выклікаў усюдыход. Не паспелі касманаўты апамятацца, як усюдыход ужо стаяў побач з імі. Яны адразу ж ускочылі ў машыну і памчаліся да абрыву. Корзун стаяў на тым самым месцы, дзе абрываліся яго ранейшыя сляды. Ён задумліва глядзеў на мора і нечаму нясмела ўсміхаўся. - Васіль! Васіль! - Шабанаў тузануў яго за плячо. Корзун спакойна зірнуў на таварыша і здзіўлена спытаў: - Ты чаго? Што здарылася? - Ён яшчэ пытае! - Шабанаў у адчаі павярнуўся да Савацеева, які таксама прыбег ужо на бераг. - Чуеш, Паўлюк? - Дзе ты быў? - Савацееў зрабіў крок да Корзуна. Корзун зморшчыў лоб, падумаў трохі і, нічога не разумеючы, адказаў: - Ту-ут... - Увесь час? - асцярожна ўдакладніў Шабанаў. - Які час, я ж толькі прыйшоў сюды. - Да Корзуна нарэшце дайшло, што таварышы ў чымсьці сумняваюцца... - Чаго вы прычапіліся? - Паглядзі! - Шабанаў паказаў спачатку на Альтаір, які ўжо схаваўся напалавіну, потым на апусцелыя кіслародныя балоны. - Бачыш, колькі часу |
|
|