"Уладзмр калаевч Шыцк. Скачок у нiшто (Бел.)" - читать интересную книгу автора Савацееў крыху памякчэў і прапанаваў:
- Давай правяраць варыянты. Два робаты, падобныя на людзей, апранутых у няўклюдныя скафандры, падышлі да абрыву. Асцярожна, як старыя дзяды, пачалі злазіць уніз. Нецярплівага Савацеева заўсёды раздражняла гэтая паважнасць у рухах робатаў, якія нават у небяспечных абставінах ніколі не парушалі свайго механічнага спакою. Ён ведаў, што іменна так яны запраграміраваны, іх электронны мозг не разумее эмоцый, але не мог не злавацца. І зараз, не стрымаўшыся, крыкнуў: - Гэй вы, хутчэй варушыцеся! Робаты на імгненне замерлі, як па камандзе павярнулі галовы, быццам сапраўды здзівіліся нечаканаму патрабаванню і абражліваму тону, і дружна адказалі: - Ступень небяспекі 0,4. Працуем на крайнім рэжыме. Савацееў матнуў галавой, а Шабанаў усміхнуўся. - А ну вас! - крыкнуў Савацееў і саскочыў на пясок да робатаў. - Далей нельга! Далей нельга! Бясстрасны голас робата толькі падахвоціў Савацеева, і ён, сарваўшыся з месца, кінуўся да берага. І адразу ж затрапятаў у бяссільным парыве, схоплены робатамі за рукі. - Далей нельга! Далей нельга! - няспешна і манатонна гучала ў шлемафоне. - Кінь, Паўлюк! - сказаў Шабанаў зверху. - Ты ж сам настроіў іх на небяспеку. Савацееў зразумеў недарэчнасць сваіх паводзін. Перастаўшы - Добра, добра ўжо, буду стаяць. Робаты адразу выпусцілі яго са сваіх моцных жалезных абдымкаў і пакрочылі далей, быццам нічога не здарылася. Яны дайшлі да апошняга следу, пастаялі, зрабілі яшчэ адзін крок наперад і ўключылі апаратуру. Шабанаў глядзеў на экран, які свяціўся роўным зеленаватым святлом, і чакаў, што вось зараз апраўдаецца меркаванне Савацеева і пад пластом пяску яны ўбачаць Корзуна. Шабанаў не хваляваўся. Гэта быў бы не такі ўжо дрэнны варыянт - Корзун хоць і ў лёгкім герметычным касцюме, але мог бы пратрымацца і больш часу, кіслароду хапала яшчэ гадзін на дзесяць. Ніводная іскарка не патрывожыла аднастайнае мігценне экрана. Пясок быў аднародны, без старонніх прадметаў на многія метры ўглыб. Робаты яшчэ пакружылі навокал, штораз даследуючы большую плошчу, і павярнулі назад. Бадай толькі цяпер Шабанаў у поўнай меры ўсвядоміў, што здарылася. Раней яму здавалася, што гэта нейкі жарт з боку Корзуна, або калі і ёсць тут нейкая таямніца, то яна бяскрыўдная. Ён паглядзеў на мора. Яно было па-ранейшаму спакойнае, а яму ўжо ўяўлялася грозным. Што ён можа сказаць пэўнага аб гэтай магутнай і нечакана варожай сіле, якая скандэнсавана ў агромністай масе вады? Нічога. А гэтая ж сіла можа проста падмяць чалавека, не пакінуўшы ніякага следу. Магчыма, вось так, як здарылася з Корзунам. І што наогул яны ведаюць пра Сірэну? Месяц назад зоркалёт "Памір" зрабіў пасадку на Сірэне. Планета мела атмасферу з даволі высокім утрыманнем кіслароду, ваду, блізкую па сваіх хімічных уласцівасцях да зямной, і разам з тым была пазбаўлена складаных арганічных форм жыцця. Дзіўна было глядзець на высокія голыя горы, пясчаныя |
|
|