"Уладзмр калаевч Шыцк. Гермес падказвае кiрунак (Укр.)" - читать интересную книгу автора Робат нічога не адказаў, яго не праграміравалі, каб рэагаваў на
пахвалу. Але ўсё роўна ён быў малайчына. Зноў свяціўся экран. Зноў на ім віднеўся чалавек, апрануты ў просты і прыгожы касцюм, падобны на сучасны спартыўны, і нешта гаварыў. Хутчэй за ўсё інфармацыйны змест нашага лісціка быў абмежаваны. Бо неўзабаве і гэта перадача скончылася амаль на тым жа кадры, дзе чалавек пачынаў гаварыць. - Але я цябе перахітру, - Сашка адшпурнуў лісцік ад сябе і нецярпліва крыкнуў робату: - Дай яшчэ адзін! - думаў, відаць, што ў таго іх невычэрпны запас. - Не трэба, - нечакана запярэчыў Гермес. - Крыніца выпраменьвання на паўднёвым усходзе, адхіленне тры градусы ад мерыдыяна, адлегласць пяцьдзесят кіламетраў. - Што ты там пляцеш, - узлаваўся Сашка. І я гатовы быў далучыцца да яго, падумаўшы, што нездарма робата спісалі з касмічнага флоту. Адзін Мішка, здаецца, усё яшчэ верыў Гермесу. - Дзе, дзе? - перапытаў ён і раптам выпаліў: - Археалагічная станцыя! Гермес удакладніў: - Трэба праверыць. Без натхнення адправіліся мы ў новае падарожжа. Яно не абяцала нічога цікавага. Мішка адразу разбіў Сашкаву гіпотэзу аб касмічных прышэльцах і сказаў, што археолагі, напэўна, памагаюць кіношнікам здымаць фільм пра старажытную Зямлю. Бадай, ён меў рацыю. І я спрабаваў супакоіць сяброў - мы ж здадзім экзамен, бо заданне настаўніка выканалі. глядзелі наперад мае хлопцы. Тое, пра што мы даведаліся ў археолагаў, аказалася не менш цікава, чым касмічныя госці. Возера сапраўды ўтварылася пяць гадоў таму назад пасля моцнага землетрасення. Вучоныя зацікавіліся рэшткамі старажытнай цывілізацыі, якая пасля працяглага знаходжання ў зямлі адкрылася на дне. Але яны зараз зусім не памагалі кіношнікам рабіць гістарычны фільм. Яны працавалі на сябе. Нядаўна быў вынайдзены спосаб здымаць адбіткі таго, што некалі даўно бачылі прадметы мёртвай прыроды. Вось, выкарыстоўваючы гэты спосаб, археолагі і прымусілі загаварыць каменні даўняга паселішча. Хвалі з адбіткамі і прымаў наш тэлепрыёмнік. Археолагі абяцалі паказаць нам пасля канікулаў фільм. А лісцікі?.. Яны не мелі да гэтага ніякага дачынення. Хоць у свой час і ўпрыгожвалі парталы мясцовых будынкаў. І яны зусім не выпраменьвалі, як мы думалі. Гермес пра гэта хутка здагадаўся. Але на тое ён і меў электронны мозг, каб улічваць усе магчымыя варыянты... Настаўнік паставіў нам на экзамене станоўчую адзнаку. Аднак не гэта ўзрадавала нас. Віншуючы з пераходам у восьмы клас, ён раптам сказаў: - Мне дазволілі з вамі экскурсію на Месяц. Гэта было цудоўна і нечакана. Але нават Сашка ў той раз не закрычаў "ура". Толькі сказаў: - А Гермеса возьмем? - А што, хіба ён засумаваў па прасторы? - усміхнуўся настаўнік. А мне здаўся нейкі прытоены боль у гэтай ягонай усмешцы. Відаць, па космасу сумуюць не толькі робаты. |
|
|