"Уладзмр калаевч Шыцк. Гермес падказвае кiрунак (Укр.)" - читать интересную книгу автора Уладзімір Мікалаевіч Шыцік
Гермес падказвае кірунак --------------------------------------------------------------------- У.Шыцік. "У час не вярнуліся", "Мастацкая літаратура", Мінск, 1975 Мастак Ул.Ул.Доўгань OCR & SpellCheck: Zmiy ([email protected]), 20 ліпеня 2003 года --------------------------------------------------------------------- Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялізныя зоркалёты і накіруюцца да далёкіх галактык. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзі, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб іх прыгодах, лёсе і знаходках расказваецца ў гэтым зборніку фантастычных апавяданняў. Два дні хадзіў Сашка Шарай насуплены, пахмуры, з намі амаль не размаўляў. І Мішка Патупчык, і я разумелі ўсё і стараліся таксама залішне не чапляцца да сябра. Напэўна, на яго месцы мы былі б не лепшыя: металічная пласцінка, падобная на лісцік серабрыстай таполі, так і не ажыла, і нават тая перадача, што ўяўлялася нам ледзь не весткай з глыбінь Сусвету, здавалася зараз міражом. Каб я сам на свае вочы не бачыў на экране таго гэта праўда. А ўсё Сашка. Собіла яму сапсаваць усю справу. Што за чалавек? Ніякай вытрымкі! Занятыя гэтымі клопатамі, мы неяк забыліся, што набліжаецца канец навучальнага года. Па ўсіх асноўных прадметах - матэматыцы, фізіцы, мове, гісторыі - залікі ўжо здалі раней, яшчэ напрадвесні. Але заставаўся экзамен на вольную тэму, вельмі сур'ёзны, як і мае быць у сёмым класе. Тэму мы не ведалі, яе павінен быў даць настаўнік. А ён нам не патураў да гэтага часу, і па ўсяму было відаць - не збіраўся рабіць скідак і надалей. З таго часу, калі ён, выслухаўшы наш расказ пра неверагодныя сігналы з космасу, загадкава ўсміхнуўся, мы яго чамусьці не сустракалі: няйначай распрацоўваў на нашы галовы нейкую складаную экзаменацыйную тэму. Сашка, як звычайна, не здолеў доўга насіць крыўду ў сябе, прыйшоў і сказаў: - Патрэбен другі лісцік. Я ледзь не раззлаваўся. Які разумнік! Трэба было аж два дні пазбягаць нас, каб гэта прыдумаць. - Давай заўтра сходзім, - працягваў Сашка, - пакуль настаўніка няма. Я цікавіўся, ён кудысьці паехаў. - Куды гэта мы павінны з табой ісці? - я не мог схаваць іроніі. - На возера, - як быццам я ўжо згадзіўся, спакойна растлумачыў Сашка. - Магу адзін пайсці, не бойся. Але разам абавязкова нешта знойдзем. Я ведаў, што ён не баязлівец. Я ніколі не забуду, як ён аднойчы залез у вальер да тыгра і ані кропелькі не спалохаўся. А тут дык і зусім няма чаго баяцца. Аднак мне не падабалася Сашкава манера рашаць усё за іншых. |
|
|