"Андрей Геращенко. Miкiта в краiне пацуков" - читать интересную книгу автора

Пiсклявы пацук асцярожна падыходзе да павуцiны, з якой звешваецца
павук. Раптоўна кiдаецца наперад i, злавiўшы павука, пачынае з хрумканнем
яго есцi.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Як смачна! Вельмi смачна! Пi-пi-пi! Ням-ням-ням!

МIКIТА: Якая дрэнь - вочы б мае не бачылi!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi. Ням-ням-ням. Ну i дурань! Ням-ням-ням.

Мiкiта сядае на падлогу i зноў пачынае плакаць.

МIКIТА: Хачу дадому! Мама, дзе ты?! Расчаруй мяне!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi-хi-хi! Зусiм дурны! Ням-ням-ням!


ДЗЕЯ ДРУГАЯ

КАРЦIНА ЧАЦВЁРТАЯ

Пiсклявы пацук i Мiкiта сядзяць на падлозе у левым баку сцэны. Гучыць
трывожная музыка. Пачынаюць зiхацець рознакаляровыя лiхтарыкi.

МIКIТА: Што гэта?

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Сюды iдзе наш цар - Пацучын Пяты.

МIКIТА: Ёе таксама пацук?

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Ну вядома ж! А ты што - разлiчваў, што ў нас царом кот?

МIКIТА: Не... Я...

З-за правых кулiс з'яўляецца вельмi высокi пацук, якi трымае ў руках
вялiзную сякеру.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта Доўгi - адзiн з ахоўнiкаў Пацучына Пятага.

ДОЎГI: Хто тут ёсць?! Дайце шлях цару пацукоў - Пацучыну Пятаму!

Услед за Доўгiм з'яўляецца Пацучын Пяты - вялiзны i вельмi тлусты
пацук. У яго на галаве - царская карона, а за плечмi - царская мантыя.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта сам Пацучын Пяты.

За царом з'яўляецца вельмi маленькi пацук, таксама з сякерай у руках.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта Кароткi. Ён - самы маленькi пацук, якiх я толькi
бачыў. Некаторыя, нават, распускалi плёткi, што ён не пацук, а мыш, але ўсё