"Андрей Геращенко. Miкiта в краiне пацуков" - читать интересную книгу автора

гэта - хлусня! Ён сапраўдны пацук.

ДОЎГI: Хто тут - адкажыце?!

Кароткi пераганяе цара i выстаўляе наперад сякеру.

КАРОТКI: Ну - каго пытаюць?! А то зараз на кавалкi разрубiм!

Пiсклявы пацук хуценька ўзнiмаецца з месца.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта я - Пiскля. Пi-пi-пi.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: А з табой хто? Пi?

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi. Гэта пацук з суседняга дома. З тога самага, дзе
жыве Томiс. Ён, наогул, нейкi дурны - мабыць, атруцiўся пацучынай атрутай.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Падвядзi яго да мяне - я жадаю лепш разгледзiць.

Пiсклявы пацук штурхае ў бок Мiкiту.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Уставай хутчэй - Пацучын Пяты вельмi злуецца, калi яму
даводзiцца чакаць.

Мiкiта ўзнiмаецца з падлогi i разам з пiсклявым пацуком падыходзе
блiжэй да Пацучына Пятага. Ахоўнiкi перагароджваюць шлях, скрэслiўшы перад
iмi сякеры.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Дазваляю падыйсцi блiжэй - я жадаю больш уважлiва
разгледзiць пацука з суседняга дома. Да таго ж, лiчу, што ён прыйшоў да нас
не выпадкова. Лiчу, што гэта знак, таямнiчы знак, якi сведчыць, што хутка мы
пераможам Томiса.

Ахова дае праход. Пiсклявы пацук i Мiкiта апынаюцца перад самым
Пацучынам Пятым.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Ну, дазваляю табе паведамiць, хто ты i адкуль тут
з'явiўся. Пi-пi.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi-пi. Ён...

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Я ў цябе не пытаюся, так што пакуль памаўчы. Прэч
адсюль - пастой там!

Высокi стражнiк хапае пiсклявага пацука за каўнер i цягне ў другi бок
сцэны. Маленькi ахоўнiк сякерай паколвае яго нiжэй спiны. Пiсклявы пацук ад
кожнага ўкола вiшчыць i высока падскоквае.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Вой, што гэта?! Вой, прабачце! Пi-пi-пi! Вой, балюча!