"Андрей Геращенко. Miкiта в краiне пацуков" - читать интересную книгу автора


МIКIТА: Ён у маёй кватэры жыве. Пi-пi.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Вой, ратуйце мяне - зараз лопну ад смеху. Твой кот! Ты,
часам, не з'еў атруты для пацукоў?

Мiкiта звяртаецца да гледачоў.

МIКIТА: Трэба пакуль нiчога не тлумачыць пра тое, што я - не пацук. Усё
роўна ён мне не паверыць. Трэба прыгледзiцца пакуль, што да чаго, а пасля,
магчыма, нешта i будзе. Хутчэй за ўсё, проста прачнуся на сваiм ложку, бо
гэта абавязкова павiнен быць сон - на самой справе дзецi ў пацукоў не
ператвараюцца.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Што ты там сабе пiшчыш пад нос - нiчога не чуваць?! Я
пытаюся, цi не з'еў ты атруту для пацукоў?

МIКIТА: Не еў я нiякай атруты. А вось нешта з'есцi i сапраўды было б
неблага. Толькi што тут знойдзеш?!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта табе не нейкi там дом цi кватэра! Тут ежы - колькi
хочаш. Мы зараз як раз пад кухняй дзiцячага садка. Але... Дай ка я пагляжу
навокал больш пiльна.

Пiсклявы пацук уважлiва аглядае усё навокал i раптам, заўважыўшы
павука, некалькi разоў задаволена падскоквае ўверх.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Глядзi, што я знайшоў!

МIКIТА: Бачыў я гэтага павука. Якая брыдота! Нiколi раней нiдзе такiх
вялiкiх не сустракаў.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Вядома - гэта табе не кватэра! Вось i паснедаем. Я,
канешне ж, мог з'есцi яго i сам, бо я яго знайшоў, але ж... Ты якi-нiякi, а
госць, а я, як гаспадар, павiнен цябе частаваць. Ну - iдзi, еш!

МIКIТА: Каго есцi?!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Як каго?! Не мяне ж, вядома! Iдзi да павука!

МIКIТА: Есцi павука?! Але ж ён такi брыдкi!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Я яму прапаную ледзь не лепшую ежу, я ён, пi-пi, яшчэ
носам круцiць! Не, ты ўсё ж такi атруцiўся атрутай для пацукоў. Яна нас
зусiм дурнымi робiць.

МIКIТА: Нiчым я не атручваўся. Мне не падабаюцца павукi.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Выбачай - сыру няма.