"Андрей Геращенко. Miкiта в краiне пацуков" - читать интересную книгу автора Мiкiта сядае на падлогу i зноў спрабуе ахапiць рукамi галаву, але,
дакрануўшыся да поўсцi, зноў пачынае плакаць. МIКIТА: Зноў гэтая поўсць. Пi-пi-пi. Я ўжо i пiшчэць пачаў, як пацук. Чаму "як"? Я i на самой справе пацук - брыдкi, шэры пацук! У глыбiнi сцэны чуецца нейкае варушэнне. Даносiцца чыйсцi пiсклявы голас. ГОЛАС: Хто гэта тут лаецца на пацукоў?! Хiба не ведае, пi-пi-пi, што пацукi - гаспадары падземнага царства?! Мiкiта перастае плакаць i хуценька ўскоквае на ногi i з жахам азiраецца навокал. МIКIТА: Хто тут? Пi-пi-пi. Чый гэта голас? ГОЛАС: Пi-пi-пi. Чаго ты дражнiшся? Зараз пабачыш, чый! На сцэне з'яўляецца пацук, амаль такой жа велiчынi, як i Мiкiта. Пацук здзiўлена аглядае Мiкiту. ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта ж пацук! Сапраўдны пацук! МIКIТА: Хто пацук? ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Ты пацук! МIКIТА: Сам ты пацук! ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Вядома ж - я пацук! А ты хто - магчыма, кот?! Чаму маўчыш? Нiколi не бачыў такога дзiўнага пацука. Пiсклявы пацук з цiкаўнасцю разглядае Мiкiту з усiх бакоў i асцярожна абыходзе вакол яго. ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Нешта раней я цябе нiколi тут не бачыў. Ты адкуль? Напэўна, не з нашых нор? Дзе ты жывеш? МIКIТА: Я у хаце жыву - у кватэры на чацвёртым паверсе. Мой дом ля дзiцячага садка. ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Ведаю я гэты дом. У iм цяжка жывецца нашаму брату-пацуку. I атруту розную ўвесь час сыплюць, i кот жудасны жыве - людзi яго, пi-пi-пi, Томiсам завуць. Такi вялiзны, злы кот. Шэра-паласаты. Ты яго бачыў? МIКIТА: Вядома ж, бачыў - гэта мой кот. ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Як гэта - твой? Пi-пi-пi. |
|
|