"Андрей Геращенко. Miкiта в краiне пацуков" - читать интересную книгу автораАнатольеўны?! I чаму гэта яны так крычалi? Схаваюсь я лепей за гэтымi
рыдлёўкамi. Мiкiта прысядае ля сцяны за нейкiмi рыдлёўкамi. МIКIТА: Што гэта мяне нiхто не шукае?! Няўжо нiкому не цiкава, куды я трапiў? А яшчэ кажуць, што яны пра дзяцей клапоцяцца! Вось няма мяне i нiкому спраў да гэтага таксама няма! I есцi хочацца! Зараз жа сняданак. А тут халодна i... страшна. Лепей вылезу. Мiкiта выходзе з-за рыдлёвак i iдзе ў левы бок сцэны. МIКIТА: Якой вялiкай стала каморка! А дзверы дзе? Няма? Мiкiта глядзiць навокал i толькi тут заўважае, што дзверы зусiм у iншым месцы. МIКIТА: Яны ж, здаецца, не тут былi?! Вой, нешта мне зусiм страшна! Мiкiта падыходзе да дзвярэй, расчыняе iх, але бачыць толькi цагляную сцяну. МIКIТА: Дзе я?! Пi-пi. Што са мной здарылася?! Мiкiта хапаецца рукамi за галаву i крычыць яшчэ больш громка. МIКIТА: Што ў мяне з галавой?! У мяне на твары поўсць?! I хвост! У мяне з'явiўся пацучыны хвост. Я ператварыўся ў брыдкага пацука! А-а-а! У-у-у! Мiкiта пачынае скакаць i лямантаваць, стукаючы ў сцяну за дзвярамi. МIКIТА: У-у-у! Мама, Алена Анатольеўна, дзецi - ратуйце мяне! Мяне ператварылi ў пацука злыя чараўнiкi! Хутчэй! У-у-у! Хто небудзь - дапамажыце! Кладка з цэглы нечакана знiкае i з'яўляецца праход, з якога льецца таямнiчы свет i выпаўзаюць клубы дыму. Успыхваюць рознакаляровыя лiхтарыкi. Мiкiта з плачам iдзе прама ў дым i знiкае са сцэны. КАРЦIНА ТРЭЦЯЯ Падзямелле. У левым баку на велiзарнай павуцiне гойдаецца вялiзны павук. Мiкiта, у якога галава i хвост пацука, асцярожна крочыць наперад i час ад часу пiльна сочыць за паводзiнамi павука. МIКIТА: Бр-р-р - якая брыдота! Нiколi не бачыў такога вялiкага павука! Што са мной здарылася? Магчыма i сапраўды зачаравалi, а магчыма - гэта толькi сон. Толькi жудасны сон. I есцi хочацца. |
|
|