"Андрей Геращенко. Miкiта в краiне пацуков" - читать интересную книгу автораМIКIТА: Мама, дапамажы! НАСТАЎНIЦА: Што гэта за "дапамажы"?! Ты ўжо школьнiк, Мiкiта i павiнен усё рабiць самастойна. А вы, Алена Васiльеўна, лепей iдзiце дадому - хай Мiкiта да самастойнасцi прывыкае. МАЦI: Добра. Ну, бывай, сынок - увечары цябе тата забярэ. Настаўнiца i мацi знiкаюць за левымi кулiсамi. Мiкiта застаецца адзiн i сядае на лаўку ля сваёй шафкi. МIКIТА: I Алена Анатольеўна туды ж - хай сам апранаецца! Хай сам апранаецца! Кiнулi цяпер тут мяне аднаго. Хiба так добра? А вось вазьму i збягу куды небудзь! Дадому, напрыклад. А то i, наогул, з горада. Тады будуць шукаць i шкадаваць. Абавязкова будуць! Магчыма - i сапраўды збегчы?! Мiкiта падыходзе да дзвярэй у каморку i прыслухоўваецца. МIКIТА: Нiчога не чуваць. Зараз залезу туды i схаваюсь. Хай тады шукаюць. Але ж... Алена Анатольеўна казала, што гэтая каморка - чароўная i ў ёй жыве цар пацукоў. Усё гэта - жартачкi для маленькiх! Няма там анiякiх чараўнiкоў! А што, калi i сапраўды тут схавацца?! Хай сабе шукаюць! Але ж... Цара пацукоў няма, але самi пацукi, мабыць, i ёсць. Аднак, яны ж маленькiя - як дам палкай, дык даведаюцца, як мяне палохаць! Томiс мяне палохаецца, а ён З-за сцэны чуецца дзiцячы гоман i голас Алены Анатольеўны. НАСТАЎНIЦА: Цiшэй, дзецi, цiшэй. Зараз усiм трэба будзе памыць рукi - хутка сняданак! МIКIТА: Трэба хавацца - iдуць! Мiкiта адчыняе дзверы ў каморку напалову i, прасунуўшы галаву, прыслухоўваецца. МIКIТА: Цiха - мабыць, нiкога тут няма. Хай пашукаюць! Мiкiта адчыняе дзверы i, хуценька прасклiзнуўшы ў каморку, зноў зачыняе iх за сабой. Гучыць жудасны грукат i ўся сцэна апынаецца ў цемры, якую прарэзваюць хуткiя блiкi святла. Чуюцца жахлiвыя крыкi дзяцей i Алены Анатольеўны. Потым наступае цiшыня, а цемра становiцца поўнай. У гэты час дэкарацыi левай часткi сцэны хаваюцца i ўся сцэна ператвараецца ў каморку. Дзверы, якiя раней падзялялi сцэну на часткi, цяпер знаходзяцца ў глыбiнi. Пачынае крыху свiтаць. Мiкiта ў тым самым адзеннi, але ў яго пацучыная галава i пацучыны хвост. Ён, не заўважаючы гэтага, марудна крочыць па каморцы, выцягнуўшы наперад рукi. МIКIТА: Што гэта нiкога не чуваць?! Нi дзяцей нi чутна, нi Алены |
|
|