"Андрей Геращенко. Miкiта в краiне пацуков" - читать интересную книгу автора

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Ну ўсё - хопiць! Пакiньце яго - у мяне ад гэтага ляманта
ўжо галава балiць! Маўчаць!

Вялiкi i маленькi ахоўнiкi па чарзе стукаюць бакавой паверхняй сякер па
галаве пiскляваму пацуку, той валiцца на падлогу i навокал усталёўваецца
цiшыня.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Ну вось, нарэшце - цiшыня. Дык хто ты i адкуль сюды
трапiў?

Мiкiта паварочваецца да гледачоў.

МIКIТА: Што рабiць?! Калi адкажу праўду, Пацучын Пяты нiколi не
паверыць, ды яшчэ загадае, каб са мной зрабiлi тое ж самае, што з гэтым
пiсклявым пацуком. Лепей буду хлусiць.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Ну - я не чую адказу?!

Пiсклявы пацук узнiмае галаву з падлогi, абмацоўвае яе рукамi i
крычыць.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Ён атруцiўся атрутай для пацукоў!

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Ты iзноў?!

Ахоўнiкi iзноў стукаюць па чарзе бакавымi паверхнямi сякер па галаве
пiскляваму пацуку i ён валiцца на падлогу, страцiўшы прытомнасць.

МIКIТА: Я - пацук Мiкiта. Я жыву ў доме, якi насупраць дзiцячага садка.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Дык ты сапраўды з гэтага дома?

МIКIТА: Так - з гэтага.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: А жудаснага Томiса бачыў?

МIКIТА: Бачыў.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: А шлях да свайго дома добра ведаеш?

МIКIТА: Добра.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Павядзеш маё войска, каб яно не заблукала.

Пiсклявы пацук iзноў узнiмае галаву i спрабуе нешта сказаць.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi.

Ахоўнiкi ўзнiмаюць сякеры над галавой, але Пацучын Пяты перапыняе iх
жэстам.