"Андрей Геращенко. Miкiта в краiне пацуков" - читать интересную книгу автора


ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Хопiць глупствам займацца - загадваю збiраць войска! Я
ўсё вырашыў - сёння наша войска выступае ў паход супраць жудаснага Томiса!
Хопiць яму над намi здеквацца!


КАРЦIНА ПЯТАЯ

На сцэне - той жа склеп, але на iм - трыбуна са сцягам, на якiм
намалявана пацучыная пыса. На трыбуне стаiць Пацучын Пяты. Па абодва бакi ад
трыбуны - ахова з сякерамi. Крыху далей - войска, якое складаецца з Мiкiты,
пiсклявага пацука, вельмi тлустага пацука (якi вельмi падобны па тлустасцi
на самога Пацучына Пятага) i яшчэ аднаго пацука. Ва ўсiх чатырох пацукоў -
шчыты i дубiнкi. Чуецца грукат барабанаў. Пацучын Пяты ўзнiмае руку ўверх i
ўсталёўваецца цiшыня.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Салдаты! Пi-пi-пi! Сёння вы накiраваны маiм загадам у
вялiкi паход - вам будзе трэба перамагчы нашага самага галоўнага ворага -
шэра-паласатага ката Томiса. Калi вы яго пераможыце, вы атрымаеце вялiкую
падзяку ад мяне i ўзнагароду - два кавалкi сыру. Не... Адзiн кавалак сыру...
Не... Ну, наогул, нешта атрымаеце! Лепей гэта будзе нечаканы сюрпрыз. Пi-пi.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: А калi не пераможам? Пi-пi.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: А калi не пераможыце, то шэра-паласаты Томiс сажрэ вас.
Вось i ўсё! Гы-гы-гы! Так што, пi-пi, прыйдзецца перамагаць. Да таго ж - з
намi пацук Мiкiта - ён жыве ў тым жа доме, што i Томiс i пазнаёмiць нас з
патаемным шляхам. Для таго, каб вы лепш выканалi мой загад, я вырашыў
прызначыць генерала, якi будзе кiраваць войскам. Генералам будзе...

Зноў чуецца грукат барабанаў. Пацукi пачынаюць цягнуць уверх рукi i
перакрыкваць адзiн аднаго.

ТЛУСТЫ: Дазвольце мне?!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Я буду генералам! Я!

ПАЦУК З ГРУБЫМ ГОЛАСАМ: Пi-пi! Я!

Адзiн Мiкiта моўчкi стаiць i чакае, чым усё гэта скончыцца.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Я прызначаю генералам Сур'ёзнага пацука!

ПАЦУК З ГРУБЫМ ГОЛАСАМ: Дзякуй за вялiкi давер!

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Усе на вайну! Адразу! Загадваю iсцi зараз! Пытаннi ёсць?

ПАЦУК З ГРУБЫМ ГОЛАСАМ: Дазвольце мне ўзяць сякеру ў аднаго з
ахоўнiкаў. I шлем таксама - я ж генерал!