"Палясоўшчык (на белорусском языке)" - читать интересную книгу автора (Богушевич Франтишек)Богушевич ФрантишекПалясоўшчык (на белорусском языке)Францiшак Багушэвiч Палясоўшчык (Апавяданне старога леснiка) Трэцi год ужо быў леснiком на графскай пушчы, хадзiў цягам па лесе, па оступах, па градах i ведаю, што мядзведзь ёсць то ёсць, але бог баранiў спаткацца аж да гэтага года; ды i цяпер не ведаю, цi вiдзеў я мядзведзя, цi не вiдзеў. А вот як было: якраз у задушны дзень. Той дзень на ляпорт мы ўсе сабралiся. Прыйшлi рана, меўся лоўчы паляваць, ды штосьцi з жонкай пабiлiся, цi што, от так, яму было не да ляпорту, не да палявання, i пратрымаў нас да вечара без нiчым нiчога, а падвечар загадаў дроў нарубаць; так i да ночы звялося. Ноч цёмная, мне дахаты трэба iсцi праз сваю пушчу, праз оступ; дарогi нiякай няма, iдзеш логам, пасля градой, а там iзноў оступ; праз ручаёк доўгая старая елка, можа ўжо гадоў сто ляжыць вываратня, i па ёй пераходзiм, бывала. Якраз, даходзячы да той вываратнi, думаю сабе: "Вот, божа баранi, цяпер мядзведзь на спатканне..." Аж шапка паднялася, аж сэрца ёкае, улез на вываратню, пугач негдзе стогне ў старым дубе, - яшчэ страшней стала... Калi чую: вываратня аж калышацца, хтось iдзе з другога канца на спатканне. Так i ёсць, ён, мядзведзь, сапець, аж страх. А дожджык як з рэшата сыпе. А ведаю я, што мядзведзь палахлiвы, але ж i я не надта каб ад яго смялейшы. Дай, думаю, спалохаю я яго. Як зараву я па-мядзведжаму - уга! А ён - шабалдыхць у балота, а крыкнуў, як чалавек: "Ах!" Лячу бардзей дахаты, цi не задраў ён маёй каровы? Не, цэла, дзякаваць богу, ходзе па гародчыку. Я ў хату шусць! "Жонка, кажу, мядзведзь за малым не задраў твайго Юзука!" Калi жонкi i ў хаце няма, дзецi спяць, сучка ляжыць пад сталом, смалякi гараць на прыпечку, i бульба прэе. Што за прычына? Я туды, я сюды - няма жонкi; цi не павесiлася, думаю, са злосцi, што мяне няма, а яна тыкi злая. Калi пачакаўшы трохi i яна iдзець у хату - уся мокрая, а дрыжыць, як лiсток. "Жонка, кажу, мядзведзь за малым не задраў твайго Юзука". "А божа ж мой, божа, гэта, кажа, пэўне той самы i мяне, спаткаўшы, хацеў задраць; як зароў, дык аж я ў балота па шыю ўляцела". "Гдзе ж ты, кажу, яго спаткала?" "На чортавай пералазцы (так завецца тая вываратня); iшла цябе спатыкаць, цi з двара дахаты клiкаць". "А я, кажу, iшоў дахаты i на той пералазцы спаткаў мядзведзя i спалохаў яго, дык ён у ручай звалiўся". "А можа то я была?" "Вот, кажу, я бы цябе не пазнаў?.. То мядзведзь быў, пэўне. Вот ты дык можа мяне спаткала, а не мядзведзя". "Але? Нябось, кажа, я добра прыгледзелася: i морда яго, i хвост кароценькi, i зароў як трэба, аж засмярдзела". "А бадай цябе пярун спалiў! Давай, баба, бялiзну змянiць!" Ну, так i будзе - нячыстая сiла, думаю, нас абое ў медзвядзёў перакiнула, а мы самi i не ведалi, бо i чаго ж мне па-мядзведжаму раўцi i ўсё рабiць, як мядзведзь са страху?.. Дык i хто яго ведае, цi вiдзеў я мядзведзя, цi не вiдзеў?.. |
|
|