"Уладзмр калаевч Шыцк. Скачок у нiшто (Бел.)" - читать интересную книгу автора Уладзімір Мікалаевіч Шыцік
Скачок у нішто --------------------------------------------------------------------- У.Шыцік. "У час не вярнуліся", "Мастацкая літаратура", Мінск, 1975 Мастак Ул.Ул.Доўгань OCR & SpellCheck: Zmiy ([email protected]), 20 ліпеня 2003 года --------------------------------------------------------------------- Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялізныя зоркалёты і накіруюцца да далёкіх галактык. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзі, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб іх прыгодах, лёсе і знаходках расказваецца ў гэтым зборніку фантастычных апавяданняў. Сляды абрываліся, быццам у Корзуна раптам выраслі крылы і ён узляцеў у фіялетавую бездань бязвоблачнага неба Сірэны. Гэтага, вядома, быць не магло. Але ўсё ж цікава, куды дзеўся Корзун? Шабанаў паўтарыў пытанне ўголас, зірнуў на Савацеева. Той не адказаў, і Шабанаў зноў паглядзеў на сляды. Выразныя, як на мяккай гліне, з рубчыкамі і палоскамі ад цяжкіх чаравікаў скафандра, яны пачыналіся адразу пад скалой, на якой зараз стаялі Шабанаў і напэўна не спяшаўся - сляды былі акуратныя, нават у апошняй ямцы сценкі абсыпаліся не больш, чым у астатніх. А далей жаўцеў некрануты пясок, аж да самай вады, да якой заставалася яшчэ метраў дзесяць. - Хвалі змылі?.. - Савацееў сказаў гэта няўпэўнена, хутчэй каб парушыць маўчанне. Шабанаў зразумеў таварыша і нявесела ўсміхнуўся: мора было на дзіва спакойнае, як лясная копанка дзе-небудзь на Зямлі. За тыя хвіліны, што мінулі з таго моманту, калі з Корзунам спынілася сувязь, яно не паспела б утаймавацца. Ды наогул шматдзённыя назіранні сведчылі, што мора бушуе толькі ўначы. І Шабанаў адказаў: - Тут нешта іншае, хаця, здаецца, акрамя мора ён не мог нідзе дзецца. - А што, калі... - здагадка была недарэчная і страшная, і Савацееў не адважваўся выказаць яе да канца. Зноў Шабанаў зразумеў яго і адмоўна паківаў галавой: - Не! Прыбярэжны пясок - не багна. - А яма, апоўзень ці яшчэ што! Не мог жа чалавек знікнуць сярод белага дня, нічога пасля сябе не пакінуўшы. - Сірэна - не Зямля, які ўжо тут белы дзень. Флегматычнасць і логіка, якія гучалі ў словах Шабанава, вывелі Савацеева з раўнавагі. - Бяда здарылася! Бяда! Чуеш? - закрычаў ён. - Не крычы, - паклаў яму руку на плячо Шабанаў. - Крыкам тут не дапаможаш. Я ж спрачаюся з табой, каб сябе пераканаць і хутчэй высветліць ісціну. |
|
|