"Гарцунок-10" - читать интересную книгу автораНАШ ДЗЕНЬУстае ен сонейкам з-за бору, У дварах ен ведрамі звініць I стаіць, бяссонны, у дазоры На ахове роднай цішыні. ` Ен у школы дзверы расчыняе, Ен па нівах трактары вядзе. З новых спраў хаду сваю ўсчынае Новы дзень. ` Чуеце? Па рэйках гоніць рэха. Ен - усіх канвеераў працяг I працяг усіх мастоў і рэкаў На прасторах нашага жыцця. ` Ен з усей краінай у паходзе, Будаўнік і творца новы дзень. У мінулы час не адыходзіць, Новы дзень у будучыню йдзе! ` |
|
© 2026 Библиотека RealLib.org
(support [a t] reallib.org) |