"Гарцунок-10" - читать интересную книгу автора
Азеры, рэкі, і лясы, I гарады, і вескі - Усе змясцілася на ей, На карце той, шматверстцы. Разгон лугоў і неба шыр З паводкаю блакіту. Сады паўсюль. Як акіян, Тут каласуе жыта. Чуваць заводаў гамана I гул матораў роўны. Растуць уверх, растуць ушыр I Мінск, і Брэст, і Гродна. I нафта рэчыцкая тут Пласты зямлі свідруе. Шахцерскі горад Салігорск Тут дзень і ноч шчыруе. I рэек звон, і гул шашы, I гром аэрадрома - Усе змясцілася на ей, На карце нашай роднай. I нават весачка мая, Пушчанская, малая, Сваею назваю на ей - Прыслухайся - Спявае! ` |
|
© 2026 Библиотека RealLib.org
(support [a t] reallib.org) |